БЕЛ Ł РУС

Марына Адамовіч: Дазвол вызваленым заставацца ў Беларусі — рэха ўчынку майго мужа

20.03.2026 / 19:49

Nashaniva.com

Жонка экс-палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч пракаментавала Бі-бі-сі нядаўняе вызваленне 250 беларускіх палітвязняў.

Марына Адамовіч з Міколам Статкевічам пасля вызвалення

«Радасна, што вызваленыя людзі могуць самі выбіраць, з’язджаць з Беларусі ці заставацца. Думаю, гэта рэха ўчынку майго мужа, які трагічным чынам заявіў пра сваё права заставацца на радзіме», — сказала Адамовіч.

Падчас аднаго з масавых вызваленняў палітвязняў 11 верасня 2025 года Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі і пераходзіць у Літву, нягледзячы на небяспеку вяртання назад у турму. У турме ён перанёс інсульт, а 19 лютага быў нечакана вызвалены і цяпер знаходзіцца дома. 

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Марына Адамовіч вярнулася дахаты

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Каментары да артыкула