Грамадства44

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Мікола Статкевіч апублікаваў пост, у якім апісваў умовы, якія можна назваць спробай давесці яго да смерці так, каб гэта выглядала як натуральны працэс. Палітык падкрэслівае, што галоўнай яго задачай было захаваць сябе, каб не зламацца псіхічна і фізічна.

«Мяне 6 разоў запар каралі 6 месяцамі адзіночнай камеры — ёсць на асобым рэжыме такі від пакарання з максімальным тэрмінам 6 месяцаў — камера памерамі 1x3 метры, з «прагулкамі» па паўгадзіны ў дзень у не нашмат большай амаль глухой металічнай скрыні пад металічным дахам са штучным асвятленнем нават днём.

Цяжкавата гадамі не бачыць неба над сабой нават праз сетку.

Ды яшчэ 1‑2 разы штомесяц трапляць у ШІЗА, у якім я правёў агулам каля года. Такога там яшчэ не рабілі ні з кім. Дасведчаныя арыштанты казалі, што мяне «умертвляют, типа, по естественным причинам».

Да таго ж, поўная адсутнасць звестак з волі пра блізкіх, а Марына тады цяжка і небяспечна хварэла, таксама моцна ціснула.

Даходзіла да таго, што адзін з кіраўнікоў установы праз іншага арыштанта перадаваў мне «гуманную» прапанову: самому папрасіцца ў «крытую» турму, дзе ўмовы непараўнальна мякчэйшыя. Я рэзка адмовіўся, бо ў гэтых месцах любая праява слабасці толькі правакавала б узмацненне ціску.

Я супраціўляўся іх планам, імкнуўся захаваць сябе — шмат хадзіў нават па той камеры, рабіў хоць нейкія фізічныя практыкаванні, шмат чытаў літаратуры па філасофіі і сацыяльнай псіхалогіі, калі яшчэ выдавалі кнігі з бібліятэкі, спрабаваў вучыць англійскую, пакуль не сталі забіраць падручнікі, у ШІЗА прадумаў дастаткова вялікі тэкст, прысвечаны генезісу чалавечай маралі, выбару чалавекам мадэлі сваіх паводзін, маральнаму выбару асобы ў крытычнай сітуацыі.

Потым нават зрабіў яго накіды на паперы, але яны зніклі ў нетрах КГБ, падчас спробы маёй незаконнай дэпартацыі. Цяпер прыйдзецца знайсці час і аднавіць гэты тэкст, бо не люблю незавершаных спраў.

Так што, я захоўваў неблагую для такіх умоў і трох ковідаў форму.

Прынамсі, на «рывок» на мяжы сіл хапіла. Але падчас адмовы ад дэпартацыі выдатна разумеў, што мяне на волю проста так не адпусцяць, і рыхтаваўся да горшага.

Але ўсё аказалася вельмі простым — пасля другога кавіду ў Гомельскім СІЗА ўрачы прапісалі мне пэўныя лекі.

Марына дасылала мне іх у калонію, з частымі перабоямі, але яны даходзілі і мне іх выдавалі. Гэта 3 гады было адзіным сродкам камунікацыі паміж намі. Бо, атрымаўшы медбандэроль, я ведаў, што Марына жывая. А яна адсочвала тыя бандэролі па коду і, калі іх забіралі з пошты, ведала тое ж.

Але з верасня мінулага года маё месцазнаходжанне проста хавалі, таму, адпаведна, Марына не ведала, дзе я, у калоніі ёй казалі, што мяне там няма, і яе медбандэролі не прыходзілі.

Мне сказалі, што будуць выдаваць свае «аналагі». Так, напрыклад, прафілактычны сродак ад тромбаўтварэння ў крыві «Ксарэлта» замянілі на аспірын.

Потым, у турэмных бальніцах дактары дружна кпілі, чамусьці з мяне, з-за гэтай замены і казалі, што такая замена пры паслякавідных праблемах недапушчальная, што гэта яна і выклікала ў мяне інсульт.

Такім чынам, у мяне ёсць усе падставы лічыць, што гэты інсульт быў справакаваны штучна і наўмысна.

Але ўрачы ў турэмных бальніцах, дзякуй ім, зрабілі ўсё, каб мінімізаваць яго наступствы. Ён не закрануў ніводнай з фізічных функцый майго арганізма, акрамя маўлення.

Зараз я адчуваю сябе добра, ціск — пастаянныя для мяне 120/80. Зноў пачаў заняткі фізкультурай. Рэгулярна займаюся онлайн з лагапедам пані Юліяй — беларускай, якая жыве ў ЗША, і якой я вельмі ўдзячны за тое, што пасля цяжкога працоўнага дня яна знаходзіць час і сілы, каб дапамагаць мне. Маўленне паціху аднаўляецца, але патрэбны яшчэ час.

Праўда, улада перыядычна падвышае мой эмацыйны тонус. Мабыць, каб паскорыць аднаўленне пасля інсульту».

Каментары4

  • Trymajsia
    19.03.2026
    Pakuĺ josć takija liudzi jak spadar Mikola, Biełaruś hyba jašče maje šaniec...
  • Ёсік
    19.03.2026
    Лукашэнка, ты адкажаш за ўсё.
  • Вот только дожить бы
    19.03.2026
    Ёсік, Когда?

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць