БЕЛ Ł РУС

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў

21.03.2026 / 12:21

Nashaniva.com

Дакота распавяла, што перажыла цяжкі перыяд: дэпрэсію, страту сэнсаў і нават думкі пра тое, каб назаўсёды сысці з музыкі. Цяпер, паводле яе слоў, сілы вяртаюцца. 

Рыта Дакота, фота з яе інстаграма

Пра старт тура Дакота распавяла ў Instagram:

«Я еду ў тур! Па свеце (пакуль толькі для эмігрантаў, але я вельмі ганаруся гэтай часткай аўдыторыі)».

«Нібы зноў пражываю тую самую юнацкасць, дзе ў мяне невялікія залы на ~500 чалавек, дзе я хвалююся так, што калені дрыжаць», — прызналася спявачка.

Рыта распавяла, што перажыла цяжкі перыяд: дэпрэсію, страту сэнсаў і нават думкі пра тое, каб назаўсёды сысці з музыкі. Цяпер, паводле яе слоў, сілы вяртаюцца. 

Спявачка ўжо зноў пачала пісаць песні. Прычым не толькі «ў стол». Рыта запісвае іх у студыі. Гэта значыць, наперадзе новы матэрыял.

Сам тур таксама абяцае быць маштабным. Яго арганізуюць еўрапейскія прамоўтары, якія працуюць з «Манетачкай», «Нервамі» і іншымі вядомымі артыстамі.

Маршрут пачнецца ў ЗША з канцэртаў у Лос-Анджэлесе і Нью-Ёрку, а затым перамесціцца ў Еўропу.

Чытайце таксама:

Беларуская спявачка Рыта Дакота атрымала расійскае грамадзянства пасля ўварвання Расіі ва Украіну

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Рыта Дакота расказала, чаму ёй забаранілі спяваць у Расіі — беларускі і расійскі «чорныя спісы» ўніфікавалі

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Каментары да артыкула