БЕЛ Ł РУС

Ціхану Осіпаву, якога асудзілі за наезд на вайскоўцаў на пратэстах на 11 гадоў, дадалі яшчэ паўтара года калоніі

21.03.2026 / 18:39

Nashaniva.com

Гэта трэці суд над палітвязнем.

Палітвязню Ціхану Осіпаву, 30‑гадоваму інжынеру БНТУ, дадалі яшчэ паўтара года зняволення, паведамляе «Вясна».

У сярэдзіне сакавіка ў судзе Мазырскага раёна адбыўся ўжо трэці суд над палітвязнем Ціханам Осіпавым. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і дадалі яму яшчэ паўтара года калоніі ў дадатак да 11 гадоў і сямі месяцаў зняволення.

У 2022 годзе яго ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкула. Да суду палітвязня на паўгода змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу), а да гэтага ён некалькі месяцаў правёў у ШІЗА.

Ціхана Осіпава ў траўні 2021 года асудзілі на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні 2020 года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне). Пад вартай Ціхан утрымліваецца з 14 жніўня 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула