БЕЛ Ł РУС

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет

22.03.2026 / 12:42

Nashaniva.com

Іран нанёс ракетны ўдар па поўдні Ізраіля. У суботу вечарам іранскія балістычныя ракеты атакавалі гарады Дымона і Арад. Сістэмы СПА не змаглі перахапіць як мінімум два снарады, што прывяло да маштабных разбурэнняў і вялікай колькасці параненых.

У жылых кварталах Арада і Дымоны пашкоджаны шматкватэрныя дамы, успыхнулі пажары.

זירת הנפילה בערד, במרכזה מכתש הפגיעה הישירה. לפי פיקוד העורף בשלושת הבניינים הישנים יש מקלט שעמד בפגיעה. ניתן אפילו לראות את קירות הבטון עומדים. שלושה בניינים נפגעו באורח קשה וקירות שלהם קרסו. חלק מהפצועים באורח קשה יותר היו ככל שמבינים גורמי הבטחון לא בתוך המקלטים ונאמר לי… pic.twitter.com/DrCq6untD4

— Bar Peleg (@bar_peleg) March 22, 2026

Медыкі паведамляюць пра амаль 200 параненых. Сярод іх 11 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, у тым ліку 12‑гадовы хлопчык у Дымоне і 5‑гадовая дзяўчынка ў Арадзе. Большасць траўмаў выклікана асколкамі і абрушэннем будынкаў.

Footage shows the moment an Iranian ballistic missile struck the southern city of Dimona this evening. pic.twitter.com/fCYwtgAj5x

— Emanuel (Mannie) Fabian (@manniefabian) March 21, 2026

Іранскія СМІ заяўляюць, што мэтай быў ядзерны даследчы цэнтр каля Дымоны. Тэгеран назваў гэты ўдар помстай за атаку на іранскі ядзерны аб'ект у Натанзе.

Эскалацыя адбываецца ў межах вайны паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, якая пачалася 28 лютага 2026 года. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула