БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

22.03.2026 / 15:04

Nashaniva.com

У сталіцы пачнуць дзейнічаць гранічныя тарыфы на паслугі маршрутных таксі з 27 сакавіка.

Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, цяпер максімальная цана адной паездкі па горадзе не можа перавышаць 3 рублі 30 капеек. Гэта тычыцца ўсіх перавозчыкаў.

Асобнае рашэнне прынята для прыгараднага кірунку Мінск — Заслаўе: тут максімальна дапушчальны кошт квітка складзе 5 рублёў.

Увядзенне столі цэн на маршруткі адбываецца на фоне агульнага падаражэння грамадскага транспарту. Паводле новых тарыфаў паездка ў наземным транспарце (аўтобус, тралейбус, трамвай) будзе каштаваць 1,10 рубля, у метро — 1,15 рубля, а кошт адзінага праязнога на месяц складзе 65,84 рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула