БЕЛ Ł РУС

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі

23.03.2026 / 11:35

Nashaniva.com

Следчы камітэт зноў пагражае беларусам за мяжой крымінальнымі справамі і канфіскацыяй маёмасці з-за ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня Волі (25 сакавіка). Адпаведную заяву апублікаваў афіцыйны тэлеграм-канал ведамства.

Дзень Волі ў Вільні ў 2025 годзе. Фота: Yauhen Yerchak SOPA Images LightRocket via Getty Images

Паводле версіі СК, святкаванне Дня Волі спрыяе «фармаванню негатыўнага інфармацыйнага фону вакол Рэспублікі Беларусь».

Ведамства пагражае ідэнтыфікаваць удзельнікаў, нягледзячы на «акуляры, маскі, кепкі».

У 2025 годзе сілавікі заявілі пра ідэнтыфікацыю 207 удзельнікаў. Былі заведзены завочныя крымінальныя справы паводле артыкула аб прычыненні шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (частка 2 артыкула 361‑4 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула