БЕЛ Ł РУС

За пяць апошніх гадоў беларусы сталі значна менш хварэць на туберкулёз

23.03.2026 / 19:07

Nashaniva.com

За апошнія пяць гадоў захворванне на туберкулёз у Беларусі знізілася на 19%. Пра гэта паведаміла дырэктарка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пульманалогіі і фтызіятрыі, галоўная пазаштатная фтызіятрка Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Кроткава.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Алена Кроткава адзначыла, што ў Беларусі створаная дакладная сістэма ранняга выяўлення туберкулёзу і аказання медыцынскай дапамогі пацыентам.

Беларускія метады ранняй дыягностыкі і лячэння туберкулёзу ўключаныя ў рэкамендацыі СААЗ. За 2025 год захворванне складала 13,2 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва. Павысіліся паказчыкі эфектыўнасці лячэння — на 15%, а смяротнасць знізілася на 18,2%, складаючы менш за адзін выпадак на 100 тысяч насельніцтва.

Аднак праблема лекавай устойлівасці туберкулёзу таксама існуе: штогод выяўляюць каля 400 выпадкаў.

Пры гэтым усе медыцынскія паслугі прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння туберкулёзу застаюцца бясплатнымі для грамадзян, а дзяржава пакрывае ўсе выдаткі — ад абследавання да складаных аперацый і працяглага курсу хіміятэрапіі сучаснымі прэпаратамі. 

Чытайце таксама:

Адзін назальны спрэй супраць грыпу, COVID і пнеўманіі? Вось што распрацавалі навукоўцы

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?

Звычка да кратаў. Былы палітзняволены медык расказаў, што турма робіць з вязнямі і іх наглядчыкамі

Што правакуе рак і чаму анкалогія маладзее

Каментары да артыкула