БЕЛ Ł РУС

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток

23.03.2026 / 21:28

Nashaniva.com

Беларус апублікаваў у тыктоку відэа вясковай прыбіральні на вуліцы. Яно завірусілася і набрала 1,6 мільёна праглядаў за першыя два дні. «Прыдумайце назву гэтаму туалету», — звярнуўся аўтар да карыстальнікаў і прайшоў у прыбіральню, піша BGMedia.

Калаж: BGMedia

З выгляду нічым не адметная вясковая прыбіральня знаходзіцца за карычневымі дзвярыма. Але ўсярэдзіне на падлозе зялёны «газон», на сценах багатыя кампазіцыі са штучных кветак, разбаўленыя «прывітаннем» з Новага года — шарамі і бліскучым дожджыкам. На адной з развешаных унутры карцін можна заўважыць нават крыж. Асвяжальнікаў паветра — некалькі штук, колькасць туалетнай паперы на гэтым фоне выглядае сціпла — усяго рулон і ўпакоўка.

«Глядзі, тэлефон, цацкі новыя, коцік…» — звяртаецца да аўтара роліка гаспадар туалета. А пазней ганарліва дадае: «Тут ёсць усё».

«Тэлефон рабочы, дарэчы», — кажа ён, а ў кадры з’яўляецца кнопачны апарат.

Пасля «экскурсіі» аўтар відэа не змог стрымаць смех. Яго эмоцыі многія зразумелі ў каментарах. Людзей уразіў антураж прыбіральні:

Таксама ў каментарыях беларусы цікавіліся, ці прадае гаспадар сваю прыбіральню і ці зможа зрабіць такую ж па індывідуальным заказе.

Чытайце таксама:

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні

Новы трэнд у планіроўцы памяшканняў: санвузлы ўнутры пакояў за рассоўнымі сценамі ці нават без іх

Каментары да артыкула