Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў

«Аднойчы я вяртаўся ў Мінск з аўтобуснага тура ў Санкт-Пецярбург. Было каля 7 раніцы, і пасля доўгай паездкі без прыпынкаў мне вельмі захацелася ў прыбіральню. На вакзале я хутка знайшоў патрэбную кропку ў Яндэкс Картах, але на месцы высветлілася, што прыбіральня зачынена, — расказвае Яўген.
— Тады я падумаў: чаму да гэтага часу няма простага і зручнага сэрвісу, які дапамагае хутка знаходзіць менавіта адкрытыя грамадскія прыбіральні, а не проста кропкі на карце без актуальнай інфармацыі?
Вырашыў для сябе напісаць тэлеграм-бота, які шукае публічныя туалеты.
Запускаеш бота і шукаеш прыбіральню
Ідэя сэрвісу максімальна простая: даць чалавеку хуткі і зразумелы спосаб знайсці бліжэйшую грамадскую прыбіральню без лішніх дзеянняў.
Дастаткова перайсці па спасылцы, адкрыць Telegram-бота і адправіць геалакацыю. Пасля гэтага бот адразу пакажа спіс найбліжэйшых прыбіральняў. Застаецца толькі выбраць падыходзячы варыянт і адкрыць картку з апісаннем і маршрутам у Яндекс Картах, 2ГІС, Google Maps або Apple Maps.
Як адправіць геалакацыю ўручную
- Пераходзіце ў бот і націскаеце кнопку «Старт». Далей:
- Націсніце на значок сашчэпкі ўнізе злева.
- Выберыце раздзел «Геапазіцыя».
- Націсніце «Адправіць геапазіцыю».
Калі трэба ўказаць канкрэтнае месца, а не бягучую геапазіцыю, націсніце на значок пошуку ўверсе справа і ўвядзіце патрэбны адрас, напрыклад: Мінск.

На дадзеным этапе бот даступны толькі для Мінска. У далейшым я планую дадаць падтрымку і іншых гарадоў Беларусі.
Навошта гэта трэба
Сама ідэя не ўнікальная — падобныя рашэнні ўжо існуюць у розных краінах. Асабліва іх шмат у Японіі, дзе інфраструктуры грамадскіх прыбіральняў надаецца вялікая ўвага. Там такія сэрвісы могуць паказваць не толькі размяшчэнне прыбіральняў, але і іх стан. Напрыклад, узровень занятасці або чысціні кабінак.
Так, прыбіральні ўжо пазначаны на звычайных картах. Але ў гэтых прыкладанняў іншая задача: яны проста паказваюць кропку на мясцовасці. А я хачу зрабіць сэрвіс, дзе можна адлюстраваць тое, што сапраўды важна карыстальніку: фільтраваць тыпы, чысціню, даступнасць для людзей з інваліднасцю, наяўнасць пеленальнага століка і іншыя параметры.
У маім сэрвісе такая магчымасць прадугледжана, але пакуль гэты функцыянал яшчэ недаступны для карыстальнікаў.
Таксама я хачу, каб карыстальнікі маглі самі дадаваць прыбіральні ў сэрвіс. Пакуль што я стварыў групу, куды людзі дасылаюць патрэбныя кропкі. Калі набярэцца база карыстальнікаў, зраблю асобнага бота. Там можна будзе дадаваць прыбіральні і атрымліваць за гэта ўзнагароду».
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Крытыкуе "чарговы стартап-праслойку паміж ШІ і карыстальнікам", па сутнасці робіць таксама праслойку паміж мапай і карыстальнікам.