БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»

24.03.2026 / 08:03

Nashaniva.com

Ён паабяцаў прыкласці намаганні для барацьбы з ворагамі Пхеньяна.

Фота: KCNA

Паўднёвая Карэя «афіцыйна прызнана самай варожай дзяржавай». Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў пра гэта ў праграмнай прамове на першай сесіі Вярхоўнага народнага сходу КНДР 15‑га склікання.

Кім Чэн Ын дадаў, што Паўднёвая Карэя адкажа за любую правакацыю ў бок КНДР, падкрэсліўшы, што ў такім выпадку Пхеньян прымусіць яе «заплаціць вялізарную цану».

Акрамя таго, Кім Чэн Ын заявіў, што статус Паўночнай Карэі як дзяржавы, якая валодае ядзернай зброяй, ніколі не зменіцца.

Ён паабяцаў прыкласці намаганні для барацьбы з «варожымі сіламі».

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын пераабраны на пасаду старшыні дзяржаўных спраў КНДР. Яго аднагалосна абраў тамтэйшы ВНС

Каментары да артыкула