БЕЛ Ł РУС

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

24.03.2026 / 08:49

Nashaniva.com

Услед за сталіцай рэгіянальныя ўлады таксама перагледзелі тарыфы на паслугі грамадскага транспарту. Адпаведныя рашэнні выканкамаў Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Віцебскай абласцей апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цэны ў рэгіёнах усталяваныя прыкладна на адным узроўні. Разавая паездка ў звычайным аўтобусе цяпер будзе каштаваць 1,05 рубля, а за праезд на экспрэс-маршрутах прыйдзецца заплаціць 1,15 рубля. Падаражанне — 15 капеек.

Што тычыцца праязных на месяц, іх кошт будзе залежыць ад колькасці насельніцтва ў горадзе.

У гарадах з насельніцтвам ад 250 тысяч чалавек месячны праязны абыдзецца ў 47,25 рубля.

Для гарадоў, дзе жыве ад 50 да 250 тысяч чалавек, цана складзе 46 рублёў.

У населеных пунктах з колькасцю жыхароў менш за 50 тысяч праязны будзе каштаваць 40,16 рубля.

У сталіцы новыя цэны пачнуць дзейнічаць з 27 сакавіка. Паездка ў наземным транспарце падаражэе да 1,1 рубля, у метро — да 1,15 рубля. Адзіны праязны на месяц у Мінску складзе 65,84 рубля.

Таксама ў горадзе ўпершыню ўвялі ліміт на кошт праезду ў маршрутках — ён не можа перавышаць 3,3 рубля. Асобнае рашэнне прынята для прыгараднага кірунку Мінск — Заслаўе: тут максімальна дапушчальны кошт квітка складзе 5 рублёў.

Відавочна, што Мінская і Магілёўская вобласці адпаведна падымуць кошт праезду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула