Грамадства22

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

У сталіцы пачнуць дзейнічаць гранічныя тарыфы на паслугі маршрутных таксі з 27 сакавіка.

Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, цяпер максімальная цана адной паездкі па горадзе не можа перавышаць 3 рублі 30 капеек. Гэта тычыцца ўсіх перавозчыкаў.

Асобнае рашэнне прынята для прыгараднага кірунку Мінск — Заслаўе: тут максімальна дапушчальны кошт квітка складзе 5 рублёў.

Увядзенне столі цэн на маршруткі адбываецца на фоне агульнага падаражэння грамадскага транспарту. Паводле новых тарыфаў паездка ў наземным транспарце (аўтобус, тралейбус, трамвай) будзе каштаваць 1,10 рубля, у метро — 1,15 рубля, а кошт адзінага праязнога на месяц складзе 65,84 рубля.

Каментары2

  • Ёсік
    22.03.2026
    Рэгулятары хрэнавыя, ніякай логікі, толькі логіка прапаршчыка - цягнік стаяць. Больна будзе, калі цуд-эканамісты ды й ніякія міністры ў лужыну сядуць, усё абрынецца, галоўчанка надалей будзе квахтаць, што ўсё пад кантролем. Мо кошты на квадратныя метры неяк паспрабуеце стрымаць? Амаль усё ў будаўніцтве айчыннае, чаму ж пры сярэднім заробку ў 900 даляраў адзін метр каштуе 2000 даляраў? Калі дырэктар саўгаса прыйшоў да ўлады, квадратны метр каштаваў 90-120 даляраў. І да дэнамінацыі я не аплочваў за сваю кватэру 1370000 старымі грашыма, як сёньня 137рублёў.
  • Эксперт по жилищному вопросу
    22.03.2026
    Ёсік, в Минске на кассах уже одни россияне стоят не знают как пользоваться кассами самообслуживания, скоро квадратный метр будет стоить 4000$, так что ты поспеши и не надейся уже на попиццот. В Минск переезжает половина москвы.

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць