БЕЛ Ł РУС

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску

24.03.2026 / 13:16

Арына Жураўская

Больш за паўтара месяца блогер Арчык не публікуе відэа ў сваім тыктоку.

Тыктокер Арчык

На акаўнт тыктокера з нікам Арчык падпісана больш за 140 тысяч чалавек, а яго відэа набіраюць мільёны праглядаў. Пры гэтым кантэнт маладога мужчыны максімальна далёкі ад ідэальнай карцінкі, якую модна ствараць у сацсетках.

«Паспяховага поспеху» вы ў яго канале дакладна не пабачыце.

Большасць ролікаў беларус запісаў у звычайнай вясковай хаце, дзе, здаецца, час спыніўся мінімум паўстагоддзя таму: дываны на сценах, горы-падушкі з вышыўкай ды мэбля з СССР.

А размаўляе Арчык то на трасянцы, то чыста па-беларуску — і бачна, што гэта для тыктокера натуральна. Імаверна, ва ўсёй гэтай шчырасці і трэба шукаць сакрэт яго поспеху.

Апошняе відэа ў тыкток-акаўнце Арчыка апублікавана 8 лютага. Перад гэтым мужчына апублікаваў фота павесткі з паведамленнем аб тым, што яму неабходна з'явіцца ў вайсковы камісарыят Барысаўскага і Крупскага раёнаў для адбору на вайсковыя зборы.

Нагадаем: з 16 лютага пачаўся чарговы этап праверкі боегатоўнасці беларускага войска. У часці адпраўлялі і вайсковаабавязаных. Мінабароны паведамляла, што тэрмін працягласці гэтага віду збораў можа складаць да 60 сутак.

Чытайце таксама:

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне

Каментары да артыкула