Грамадства99

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Адной з адметнасцей праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі ў гэтым годзе стала разгортванне 6‑й механізаванай брыгады да штатаў ваеннага часу. Паводле слоў міністра абароны Віктара Хрэніна, раней аналагічную праверку прайшлі яшчэ дзве брыгады. Усяго ў Беларусі чатыры механізаваныя брыгады, таму адказ на пытанне, хто будзе наступным, выглядае відавочным.

Фота ілюстрацыйнае

Падчас размовы з Аляксандрам Лукашэнкам на 227‑м палігоне Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання міністр абароны Віктар Хрэнін адзначыў, што 6‑я механізаваная брыгада прыведзена ў «павышаную баявую гатоўнасць».

«Брыгада ў такім аб’ёме, як цяпер запланавана праверка, яшчэ ні разу не правяралася. Брыгада будзе цалкам мабілізавана да штатаў ваеннага часу. На сённяшні момант прызваныя ваеннаабавязаныя запасу ў полк рэзерву Заходняга аператыўнага камандавання, які прызначаны для аднаўлення страт», — даводзіў міністр Лукашэнку.

Праверкі з разгортваннем цэлай брыгады да штатаў ваеннага часу — адносна новая практыка для Беларусі. Паводле слоў міністра, раней падобныя праверкі прайшлі ў двух іншых брыгадах:

«У адпаведнасці з новай методыкай, зыходзячы з вопыту і праблемных пытанняў, якія мы выявілі ў ходзе праверак 19‑й брыгады, 11‑й брыгады, мы ўбачылі, што неабходны апераджальны прызыў афіцэраў запасу і правядзенне з імі заняткаў, каб яны былі гатовыя да выканання сваіх задач».

Хрэнін таксама паведаміў, што да пачатку поўнай праверкі баявой гатоўнасці было прызвана 400 афіцэраў запасу.

Упершыню прывядзенне цэлай механізаванай брыгады ў «поўную» баявую гатоўнасць адбылося ў 2023 годзе. Гэта была 11‑я механізаваная брыгада, якая дыслакуецца ў Слоніме.

Як у той год паведамляў камандзір брыгады палкоўнік Сяргей Шылін, задача заключалася ў праверцы здольнасці злучэння перайсці на баявую ступень гатоўнасці, ажыццявіць мабілізацыю ваеннаслужачых запасу, дакамплектавацца адпаведнымі ўзбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, здзейсніць марш у раёны выканання задач з правядзеннем тактычнага вучэння.

У тым годзе дакамплектаванне асабовага складу з запасу праводзілася праз ваенныя камісарыяты Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Хрэнін тады адзначаў, што праверка ў такім маштабе праводзіцца ўпершыню і што ў яе межах «няма ніякіх абмежаванняў». Пры гэтым «брыгада павялічаная да штату ваеннага часу, а гэта 6 тысяч чалавек». Аналітыкі ацэньвалі колькасць набраных прыкладна на 4 тысячы чалавек.

Міністр не назваў колькасць асабовага складу брыгады ў мірны час. У адкрытых крыніцах такой інфармацыі няма. Паводле некаторых ацэнак, яна можа складаць да паловы ад колькасці, прадугледжанай штатамі ваеннага часу.

Калі ў 2024 годзе аналагічная праверка ахапіла 19‑ю механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Заслонаве (Лепельскі раён Віцебскай вобласці), Міністэрства абароны паведамляла, што з запасу было прызвана больш за 3000 ваеннаабавязаных, і адзначала, што гэтай колькасці можа быць дастаткова для разгортвання механізаванай брыгады да штатаў ваеннага часу.

Сухапутныя войскі і Сілы спецыяльных аперацый на карце Беларусі. Крыніца: Wikimadia Commons

Варта адзначыць, што падчас праверак баявой гатоўнасці, акрамя механізаваных брыгад, паралельна разгортваюцца і іншыя падраздзяленні (напрыклад, батальёны). Аднак цалкам да штатаў ваеннага часу, як правіла, даводзяць толькі адну брыгаду.

У сувязі з тым, што ў Беларусі ўсяго чатыры механізаваныя брыгады, можна меркаваць, што ў 2027 ці 2028 годзе аналагічную праверку можа прайсці 120‑я механізаваная брыгада (Мінск), якая пакуль застаецца апошняй.

Каментары9

  • Indrid Cold
    24.02.2026
    Не, няма моцы ў яго нашчасце. Каб лука яго асвбіста не баяўся, то як Такаеў паслаў бы даўно.
  • Адкуль гэтая цнфармацыя?
    24.02.2026
    А можа іх чарга праз два месяцы?
  • Женя
    24.02.2026
    А что мешает не ходить на эти идиотские и не нужные вам сборы?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць