БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса за ўдзел у тэлефонным махлярстве

24.03.2026 / 16:09

Nashaniva.com

У Польшчы затрымалі 23‑гадовага грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць ва ўдзеле ў махлярстве па схеме «супрацоўнік банка». Суд пастанавіў узяць яго пад варту на тры месяцы, паведамляе паліцыя горада Кельцы. 

Інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка, калі невядомы чалавек патэлефанаваў 35‑гадовай жанчыне з Кельцаў і, выдаючы сябе за работніка банка, паведаміў пра нібыта пагрозу яе сродкам. Ён пераканаў яе, што грошы трэба тэрмінова перавесці на «бяспечны рахунак».

Жанчына, паверыўшы і дзейнічаючы ў стрэсе, выканала яго інструкцыі і страціла свае грошы. Пазней, у тым ліку дзякуючы папярэджанням супрацоўнікаў банка, яна зразумела, што стала ахвярай махляроў, і звярнулася ў паліцыю.

Праваахоўнікі ўстанавілі асобу падазраванага і затрымалі яго ва Уроцлаве. Пасля гэтага суд пастанавіў часова арыштаваць беларуса на тры месяцы.

Чытайце таксама:

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў

15‑гадовая школьніца з-пад Мінска вынесла з дому ўсе грошы бацькоў і схавала пад дрэвам

У сеціве людзей ловяць на розыгрыш нібыта ад імя «Еўраопта»

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні

Каментары да артыкула