БЕЛ Ł РУС

Сталіністу з Брэста забаранілі згадваць Лукашэнку на экскурсіях

24.03.2026 / 16:11

Nashaniva.com

«Шкада. Гэта была разыначка аповеду».

Пётр Піцко. Фота: тэлеграм-канал Піцко

Пётр Піцко — былы кіраўнік моладзевага патрыятычнага цэнтра на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Ён прыхільнік «рускага свету» і адзін з паплечнікаў даносчыцы Вольгі Бондаравай.

Цяпер Піцко водзіць экскурсіі ў Брэсце.

У сваім тэлеграм-канале ён расказаў, што падчас атэстацыі гідаў сутыкнуўся з нечаканай сітуацыяй.

«На апошняй атэстацыі гідаў упаўнаважаныя асобы раптам пачалі эмацыйна пратэставаць супраць згадкі асобных гістарычных дзеячаў. Непажаданай фігурай экскурсійных праграм аказаўся… А.Р. Лукашэнка.

Шкада. Гэта была разыначка аповеду ў скверы Памежнікаў. Паколькі Аляксандра Рыгоравіча ведаюць усе, агучванне факту аб тым, што ён праходзіў службу ў пагранвойсках на брэсцкай зямлі, заўсёды выклікала цікавасць у слухача», — напісаў Піцко.

«Спадзяюся экскурсаводаў у будучыні будуць хоць бы раз у 2‑3 гады збіраць і тлумачыць, пра што можна казаць, а пра што не. Бо сам я ўжо знаходжуся ў разгубленасці», — дадаў ён.

Летась, дарэчы, да Піцко прыходзілі з вобшукам сілавікі.

Чытайце таксама:

Лукашыстаў занепакоіла знішчэнне спадчыны. Але ёсць нюанс

Каментары да артыкула