БЕЛ Ł РУС

У расійскім Екацярынбургу аўтобусы МАЗ перасталі выкарыстоўваць праз адсутнасць запчастак

24.03.2026 / 18:44

Nashaniva.com

Улады Екацярынбурга паведамілі, што 33 аўтобусы, у тым ліку з Мінскага аўтамабільнага завода, закансерваваныя праз адсутнасць запасных частак, якія раней пастаўляліся з Германіі. Агульны кошт тэхнікі складае каля 500 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 6,2 мільёна даляраў), піша Telegraf.news.

Фота ілюстрацыйнае

Праблемы ўзніклі пасля ўвядзення заходніх санкцый: спачатку запчасткі закуплялі праз паралельны імпарт, але потым яны сталі недаступныя або эканамічна нявыгадныя. Спробы мясцовага «Гартранса» наладзіць уласную вытворчасць аналагаў былі няўдалымі — дэталі выходзілі са строю праз 1‑2 месяцы.

Раней у аўтобусах МАЗ выкарыстоўвалі камплектуючыя з Германіі, у тым ліку рухавікі Mercedes. Цяпер іх замянілі на рухавікі кітайскай вытворчасці.

МАЗ ужо з 2022—2023 гадоў перайшоў на выпуск аўтобусаў з высокай доляй лакалізацыі, каб замест санкцый выкарыстоўваць беларускія і расійскія дэталі. Да гэтага часу на пасажырскія МАЗы актыўна ставілі нямецкія кампаненты.

У маі 2024 года завод паведаміў пра пастаўкі ў Расію аўтобусаў трэцяга пакалення з імпартзамяшчальнымі дэталямі, напрыклад, мадэляў МАЗ-303047.

Чытайце таксама:

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

У ліпені ў Расію прадалі ўсяго два аўтобусы МАЗ

У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы

Каментары да артыкула