Аўто2323

МАЗ паказаў дом на колах ФОТЫ

МАЗ і завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава» прэзентавалі аўтадом «Купава 273140» на базе шасі МАЗ-365022.

У аўтамабілі ёсць дызельны рухавік класа Еўра-5 магутнасцю 150 к.с., 6‑ступеньчатая механічная каробка перадач, антыблакіровачная сістэма (ABS), сістэма размеркавання тармазнога намагання (EBD) і сістэма курсавой устойлівасці (ESC).

Тармазныя механізмы пярэдніх і задніх колаў — дыскавыя. Адзначаецца, што для кіравання мікрааўтобусам дастаткова правоў катэгорыі «B», паведамляе прэс-служба МАЗа.

Таксама маецца ацяпляльнае скразное багажнае аддзяленне і мацаванні для двух веласіпедаў. Вытворца адзначае, што ў базавую камплектацыю ўваходзяць мангал, шампуры і казан.

Падтрыманне тэмпературы ў салоне забяспечваюць сістэма кандыцыянавання і два ацяпляльнікі, адзін з якіх незалежны і падтрымлівае абаграванне пры выключаным рухавіку да 56 гадзін. Гэта дазваляе эксплуатаваць аўтамабіль у дыяпазоне тэмператур ад —30 °C да +40 °C.

У салоне гэтай мадэлі прадугледжаны дзве спальныя зоны і два камплекты пасцельнай бялізны для размяшчэння чатырох чалавек, якія зачыняюцца шторамі. Прадугледжаны два рэжымы асвятлення: дзённы і начны.

Аўтамабіль абсталяваны газавай варачнай панэллю з газавым балонам на 27 л, выцяжкай, мыйкай са змяшальнікам, убудаванай шафай з міні-халадзільнікам аб’ёмам 92 л, а таксама адсекамі для размяшчэння кухоннага начыння.

Сталовая зона — стол з падшкляннікамі і чатыры месцы для сядзення, два з якіх — паваротныя. Маецца тэлевізар, які транслюе інфармацыю з USB-флэш-назапашвальніка або відэамагнітолы. Санітарны вузел уключае мыйку, туалет, душ і нітку для сушкі рэчаў. Салон абсталяваны трыма люкамі, воданагравальнікам (электра-газавы бойлер), датчыкамі ўзроўню вадкасці (чыстай і «шэрай» вады) і раздымам для падключэння аўтамабіля да знешняй крыніцы сілкавання. Па правым і левым борце ўсталяваныя вокны са шторамі «Дзень—ноч».

Маніторынг стану сістэм аўтадома ажыццяўляецца як з дапамогай спецыяльнай прылады, усталяванай у аўтамабілі, так і дыстанцыйна праз адмысловае прыкладанне.

Каментары23

  • Луканоміка
    14.01.2026
    Будзе у́ 1 экз. катацца па выставах
  • бабруйчанін
    14.01.2026
    Кошт?? Калі будзе меней чым ..купят
  • Спадар
    14.01.2026
    Ну а галоўная "фішка" -- гэта кошт гэтага...цуда???;)

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»135

Няўдалая спроба пакарання смерцю Крысты Пайк. Што адбылося і што будзе далей?2

Мама забітай у Ізраілі беларускі: Прыгажосць ёй не прынесла шчасця5

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду7

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць