БЕЛ Ł РУС

Сэрвісы ў Беларусі больш не абслугоўваюць аўтамабілі Geely кітайскай зборкі

24.03.2026 / 19:58

Nashaniva.com

З 12 сакавіка 2026 года аўтарызаваныя дылеры СЗАА «Белджы» перасталі прымаць на сэрвіснае абслугоўванне аўтамабілі Geely, купленыя не праз афіцыйную дылерскую сетку Беларусі, паведамілі на сайце кампаніі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

У якасці прычыны называюць тое, што аўтамабілі кітайскай спецыфікацыі адрозніваюцца ад беларускіх мадэляў. На афіцыйных СТА адсутнічаюць тэхнічная і рамонтная дакументацыя для такіх версій, а дыягнастычнае абсталяванне сертыфікавана толькі для машын, прададзеных праз афіцыйных дылераў.

Кітайскія версіі маюць іншую прашыўку электроннага блока кіравання, несумяшчальныя каталогі запчастак і іншыя канструктыўныя адрозненні. Выкананне сэрвісных работ без адпаведнай дакументацыі можа быць небяспечным для аўтамабіля і яго ўладальніка.

Гарантыя і прававая абарона афіцыйных дылераў, такім чынам, распаўсюджваюцца толькі на машыны, набытыя праз легальныя каналы. Абслугоўванне «паралельнага імпарту» нясе юрыдычныя і рэпутацыйныя рызыкі як для кліента, так і для дылера.

Дырэктар СЗАА «Белджы» Генадзь Свідзерскі адзначыў, што рашэнне абмежаваць сэрвіс з’яўляецца клопатам пра бяспеку і інтарэсы кліентаў. Ён падкрэсліў, што адказнасць за якасць сэрвіснага ўмяшання магчымая толькі там, дзе ёсць поўная дакументацыя і сертыфікаванае абсталяванне.

Чытайце таксама:

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі

«Белджы» выпусціў лімітаваны ружовы «барбімабіль»

Продажы Geely б'юць рэкорды, а попыт на Lada падае. Чаму так?

У Беларусі амаль перасталі купляць расійскія машыны

Каментары да артыкула