«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры
Прадпрыемства «Гомсельмаш» абвясціла тэндар на будаўніча-мантажныя работы ў будынку свайго філіяла на праспекце Касманаўтаў. Плануецца правесці капітальны рамонт даху, піша «Флагшток».
ДК «Гомсельмаша». Фота: Яндэкс.Карты
Работы павінны пачацца ўжо ў канцы сакавіка і завяршыцца да верасня 2026 года. На гэта з уласных сродкаў завод накіруе больш за 1 мільён 626 тысяч рублёў (каля 540 тысяч даляраў).
Праект прадугледжвае поўную замену даху на металічны, абнаўленне драўлянай абрашоткі, рамонт кроквеннай сістэмы, замену ўцяпляльніка і ўладкаванне асвятлення на гарышчы.
Палац культуры «Гомсельмаша» — важны аб’ект для раёна: там праходзяць розныя мерапрыемствы і дзейнічаюць творчыя калектывы. Будынак быў адкрыты ў 1960 годзе і мае вялікую залу на 420 месцаў, малую — на 130, а таксама каля 15 памяшканняў для гурткоў і заняткаў.
Чытайце таксама:
Мінпрам правёў «разбор палётаў» на беларускіх гігантах прамысловасці. Хваліцца асабліва няма чым
Мінюст Украіны патрабуе канфіскаваць актывы «Гомсельмаша»