БЕЛ Ł РУС

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ

24.03.2026 / 23:58

Nashaniva.com

Жыхар Капыля Міхаіл Сапешка размясціў у тыктоку два ролікі, прысвечаныя загінуламу Анатолю, які ваяваў на баку Расіі ў складзе ПВК «Вагнер», заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з відэа

5 сакавіка Сапешка паказаў свежае пахаванне Анатоля і фота самога вагнераўца з Беларусі. А пару дзён таму — тое, як ён на могілках ставіць тры сцягі: чырвона-зялёны, расійскі трыкалор і ПВК «Вагнер».

Загінулы вагнеравец Анатоль. Скрыншот з відэа

У каментарыях адзначылі, што загінулы наёмнік можа быць з Клічава, але гэта патрабуе пацвярджэння.

Чытайце таксама:

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе

На вайне ва Украіне загінуў камандзір армянскага батальёна «АрБат», былы «вагнеравец» Айк Гаспаран

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі

Каментары да артыкула