БЕЛ Ł РУС

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар

25.03.2026 / 11:16

Nashaniva.com

Менавіта за блогерскую дзейнасць у канцы 2021 года беларускія ўлады прысудзілі Эдуарду Пальчысу 13 гадоў калоніі.

«Вас нават і на 5 гадоў нельга пакінуць адных», — пажартаваў Пальчыс і павіншаваў усіх з Днём Волі.

Таксама Эдуард падзячыў усім, хто дапамагаў гэтыя 5 гадоў яго сям’і.

«Неверагодна ўдзячны Госпаду за тое, што ён мне паказаў за гэты час лепшых людзей нацыі. Ну і горшых таксама.

Мне вельмі доўга і шмат каму прыйдзецца казаць «Дзякуй». Камусьці і да канца жыцця.

Але вельмі шмат нашых яшчэ там. І момант вызвалення не быў радасным на 100%», — напісаў ён у былым твітары, цяперашняй сетцы Х.

Блогер Эдуард Пальчыс знаходзіўся за кратамі з верасня 2020 года. Суд, які адбыўся ў канцы 2021 года, прысудзіў яму 13 гадоў калоніі.

Калі Эдуард быў у зняволенні, у яго нарадзілася дачка.

Яго вызвалілі 19 сакавіка пасля візіту ў Беларусь спецпрадстаўніка ЗША Джона Коўла. У ліку 15 палітвязняў Пальчыса дэпартавалі з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула