БЕЛ Ł РУС

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў

25.03.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Паводле звестак спецыялістаў, цёплае надвор’е, якое доўгі час утрымлівалася ў Беларусі здае свае пазіцыі. На змену ідзе сур'ёзнае пахаладанне. Тэмпературны фон у краіне абрынецца адразу на 12—15 градусаў, піша канал nadvorie.

У ноч з 1 на 2 красавіка са Скандынавіі павінен прыляцець цыклон, цэнтр якога апіша пятлю над тэрыторыяй Беларусі, а потым сыдзе на поўнач Расіі. «У зоне цыклона пры тэмпературы паветра ад -1 да +3°C будуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу», — гаворыцца ў прагнозе.

Міжнародны цэнтр прагнозаў ECMWF пацвярджае непрыемныя навіны: увесь першы тыдзень красавіка абяцае быць халодным, часта з ападкамі ў змешанай фазе — дождж са снегам.

Мяркуецца, што цяпло вернецца ў Беларусь арыенціровачна толькі ў нядзелю, 5 красавіка, але сіноптыкі папярэджваюць: гэта яшчэ не факт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула