БЕЛ Ł РУС

«Сапраўдны сябра і баец». Трамп падтрымаў Орбана перад выбарамі ў Венгрыі

25.03.2026 / 14:49

Nashaniva.com

«Віктар Орбан ніколі не падвядзе вялікі народ Венгрыі», —напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Krisztian Bocsi/Bloomberg via Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна заявіў, што падтрымлівае пераабранне Віктара Орбана на пасаду прэм’ер-міністра Венгрыі.«Ён сапраўдны сябар, баец і пераможца <…> Віктар Орбан ніколі не падвядзе вялікі народ Венгрыі. Я заўсёды з ім», — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth.

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што «поўнасцю падтрымлівае» пераабранне Орбана на пасаду прэм’ер-міністра. Да допісу ён дадаў сваю фатаграфію з Орбанам, зробленую ў Белым доме.

Парламенцкія выбары ў Венгрыі прызначаны на 12 красавіка. Партыя Орбана «Фідэс», паводле апытанняў грамадскай думкі, саступае па папулярнасці апазіцыйнай партыі «Ціса» пад кіраўніцтвам Петэра Мадзьяра.

Financial Times і The Washington Post раней пісалі, што Расія актыўна спрабуе дапамагчы партыі Віктара Орбана перамагчы на выбарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула