Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»
Яе ўтрымліваюць у СІЗА.
Вольга Харламава
Праваабаронцы прызналі Вольгу Харламаву палітзняволенай.
Паведамляецца, што яна змешчана пад варту ў СІЗА па адвольным абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве па арт. 356 КК.
Затрымалі яе ў канцы чэрвеня мінулага года.
Вольга Харламава была аналітыкам праекта Media IQ, раней часта каментавала для розных беларускіх і замежных СМІ падзеі ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Сталі вядомыя прозвішчы ўсіх жанчын, якіх асудзілі да вялікіх тэрмінаў па справе «дваровых чатаў»
Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек