БЕЛ Ł РУС

Невялікія крамы абавязалі прадаваць корм для жывёл

25.03.2026 / 20:26

Nashaniva.com

Па новых правілах, уведзеных Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю, крамы з плошчай менш за 50 квадратных метраў і ад 50 да 99 «квадратаў» будуць абавязаныя прапаноўваць пакупнікам корм для хатніх жывёл.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Акрамя таго, МАРГ пашырыла асартымент рапсавага алею, які павінен быць у продажы, і ўнесла карэктывы ў некаторыя пазіцыі прадуктаў. Напрыклад, «шакалад дыябетычны» заменены на «шакалад без цукру».

Новыя правілы ўступяць у сілу з 18 мая 2026 года.

Чытайце таксама:

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

Каментары да артыкула