БЕЛ Ł РУС

Шрайбман пра з'яўленне Мельнікавай у Мінску: Ёй далі права жыць сваім жыццём

26.03.2026 / 09:23

Nashaniva.com

Гісторыя са знікненнем былой спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай на мінулым тыдні днямі атрымала нечаканы працяг. Спачатку ў інтэрнэце з’явіліся фатаграфіі жанчыны, падобнай да яе, з мінскай трэнажорнай залы, а затым бацька Мельнікавай «Нашай Ніве» пацвердзіў, што яго дачка ўжо даўно знаходзіцца ў Беларусі.

У выпуску праграмы «Як гэта разумець» на «Люстэрку» палітычны аналітык Арцём Шрайбман адзначыў, што адсутнасць увагі можна растлумачыць існаваннем кулуарных дамоўленасцяў паміж Мельнікавай і спецслужбамі.

— Мы можам толькі спекуляваць, што ў гэтай гісторыі з’яўляецца праўдай, — падкрэслівае эксперт.

— Але гэта ўкладваецца ў найбольш лагічную версію таго, што адбылося: за такое вяртанне з грашыма і інсайдарскай інфармацыяй (яна, відаць, здала дастаткова людзей і апазіцыі, будучы адной з яе лідарак) Мельнікавай маглі даць своеасаблівае права на забыццё. Яно, вядома, не распаўсюджваецца на асабістыя паходы ў трэнажорную залу. Але чаму прапаганда павінна яе прыніжаць такімі «разаблачэннямі»? Думаю, ёй проста дазволілі жыць сваім жыццём.

Што да наступстваў для дэмакратычных сіл, то, на думку Шрайбмана, знаходжанне Мельнікавай у Беларусі мала што змяняе ў палітычным ландшафце. Адказваючы на пытанне, ці справакавала новая інфармацыя хвалю недаверу да дэмсіл, эксперт адзначыў, што палітычны эфект ад гэтага скандалу ўжо вычарпаны.

— Я думаю, што асноўная шкода апазіцыі ў цэлым ужо нанесена. Мельнікава, відаць, ужо год знаходзіцца ў Беларусі, і за гэты час яна магла распавесці [спецслужбам усё, што ведала пра дэмсілы]. <…> Чарада скандалаў такая, што ў патэнцыйных скептыкаў ужо было дастаткова аргументаў, каб адвярнуцца ад апазіцыі. На мой погляд, усе, хто мог, ужо даўно расчараваліся, — лічыць Арцём Шрайбман.

Чытайце таксама:

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася

Каментары да артыкула