БЕЛ Ł РУС

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор

26.03.2026 / 10:51

Nashaniva.com

Ва ўступную кампанію 2026 года ў медыцынскія ВНУ амаль цалкам адменены набор платнікаў, але значна павялічаны набор на бюджэтныя месцы.

Фота: Мінздароўя

Паводле каментара Мінздароўя, у медыцынскіх вузах рэзка павялічыцца колькасць бюджэтных месцаў — набор пашыраны на 760 месцаў. Летась на платнае аддзяленне набіралі каля 200 чалавек.

Раней квота для студэнтаў, якія ідуць па мэтавым накіраванні, была фіксаванай — 80% па ўсіх спецыяльнасцях. Цяпер яна залежыць ад запатрабаванасці канкрэтнай прафесіі і складе ад 45% да 70%.

Кантрольныя лічбы прыёму, дакладная колькасць месцаў на кожны факультэт з'явяцца на сайтах універсітэтаў пазней: да 1 красавіка 2026 г. абяцаюць агульныя лічбы прыёму, да 1 мая 2026 г. — падрабязнасці па мэтавым наборы.

Як Мінздароўя тлумачыць адмену платных месц у вузах? Паводле слоў прадстаўніцы Міністэрства аховы здароўя Вольгі Калюпанавай, медыцына ідзе па шляху аграрнай і педагагічнай сфер, дзе платны набор мінімізуецца на карысць дзяржаўнай падрыхтоўкі кадраў. «Такім чынам, мы далі магчымасць большай колькасці таленавітых і матываваных маладых людзей атрымаць прэстыжную адукацыю бясплатна», — кажа чыноўніца.

Але гэта значыць, усіх медыкаў-бюджэтнікаў пасля вучобы будзе чакаць абавязковая адпрацоўка. Пасля 2020 года і масавага ад’езду з краіны высокакваліфікаваных спецыялістаў, Беларусь адчувае дэфіцыт медыцынскіх кадраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула