«Белавія» падоўжыла адмену рэйсаў у Тэль-Авіў да сярэдзіны красавіка
Авіякампанія «Белавія» адмяніла рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў да 16 красавіка ўключна, паведаміла прэс-служба авіякампаніі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media
Прычынай называецца тое, што ізраільскія авіяцыйныя ўлады падоўжылі абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы для замежных перавозчыкаў.
Пасажыры, якія ўзялі квіткі, могуць вярнуць за іх грошы або перанесці вылет на іншую дату.
Раней кампанія ўжо мяняла расклад палётаў у рэгіён Блізкага Усходу праз нестабільную сітуацыю. Рэйсы ў Тэль-Авіў былі скасаваныя да канца сакавіка.
Чытайце таксама:
Авіярэйсы з Мінска на Мальдывы могуць запусціць у жніўні