БЕЛ Ł РУС

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна

26.03.2026 / 18:28

Nashaniva.com

26 сакавіка 2026 года Міністэрства фінансаў ЗША аб’явіла пра выключэнне са свайго санкцыйнага спісу «Беларуськалія» і «Беларускай калійнай кампаніі». Таксама санкцыі знятыя з украінскай кампаніі «Агророзквіт», якая займалася гандлем беларускім каліем.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: gohome.by

Акрамя таго, у ЗША выдалі новую ліцэнзію для правядзення асобных фінансавых аперацый з Белінвестбанкам і іншымі арганізацыямі. Таксама адменена дырэктыва, якая раней абмяжоўвала працу Міністэрства фінансаў Беларусі і Банка развіцця, у тым ліку па аперацыях з дзяржаўнымі даўгамі і фінансавымі інструментамі. Як адзначаецца, «цяперашняя сітуацыя больш не патрабуе захавання гэтых забарон».

У Мінфіне ЗША падкрэслілі, што гэтыя змены кропкавыя і не азначаюць поўнага скасавання санкцый супраць Беларусі — абмежаванні па іншых кампаніях, сектарах і асобах працягваюць дзейнічаць.

Пра зняцце гэтых санкцый была дасягнутая дамоўленасць падчас візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск 19 сакавіка. У рамках здзелкі Лукашэнка пагадзіўся выпусціць 250 палітвязняў, 235 з якіх дазволілі застацца на радзіме.

Чытайце таксама:

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск

Наўседа сказаў, што Коўл пытаўся ў яго пра магчымасць аднаўлення палітычнага дыялогу з Мінскам

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі

Каментары да артыкула