БЕЛ Ł РУС

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

27.03.2026 / 11:02

Nashaniva.com

Кожны год краіна страчвае па буйным раённым цэнтры. І гэта без уліку тых сотняў тысяч, хто з'ехаў у эміграцыю.

Мінск, ілюстрацыйны здымак

Па стане на 1 студзеня 2026 года ў Беларусі жылі 9 056 080 чалавек. Паводле падлікаў Белстата, за год насельніцтва скарацілася на 53 200 чалавек.

Падобная хуткасць адтоку фіксуецца ўсе апошнія гады.

Змяшчэнне колькасці насельніцтва Беларусі

Аднак трэба разумець, што афіцыйная статыстыка па-ранейшаму працягвае лічыць жыхарамі Беларусі тых, хто выехаў з краіны, але мае тут рэгістрацыю. Рэальная колькасць насельніцтва нашмат меншая.

Максімальна ў краіне жыло 10 мільёнаў 243 тысячы ў 1994 годзе, потым колькасць стала зніжацца. У 2001 апусцілася ніжэй за 10 мільёнаў, у 2010‑м — ніжэй за 9,5 мільёна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула