БЕЛ Ł РУС

Прызначылі новага начальніка Вайсковай акадэміі

27.03.2026 / 18:55

Nashaniva.com

27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні начальнікам Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Дзмітрыя Страшынскага.

Дзмітрый Страшынскі

Са жніўня 2023 па чэрвень 2024-га Дзмітрый Страшынскі працаваў начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. На гэтай пасадзе ён курыраваў пытанні фарміравання народнага апалчэння і тэрытарыяльных войскаў.

У чэрвені 2024 года ён быў прызначаны на пасаду начальніка Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных сіл Беларусі, якую займаў перад цяперашнім прызначэннем.

Чытайце таксама:

Новыя кіраўнікі рэгіёнаў, намеснікі міністраў, рэктары — кадравыя перастаноўкі

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні

Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Егіпет, Венесуэлу і Кенію

Каментары да артыкула