БЕЛ Ł РУС

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам

28.03.2026 / 00:18

Nashaniva.com

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц рэзка раскрытыкаваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за яго дзеянні ў вайне з Іранам. Пра гэта ён заявіў 27 сакавіка, паведамляе Tagesschau.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nadja Wohlleben / Getty Images

Мерц лічыць, што тое, што зараз робіць Трамп — гэта не дээскалацыя і не спроба дасягнуць мірнага вырашэння, а «маштабная эскалацыя з нявызначаным вынікам».

«Гэта эскалацыі, якія ўжо ўяўляюць пагрозу. Не толькі для тых, каго гэта непасрэдна тычыцца, а для ўсіх нас», — падкрэсліў ён.

Таксама нямецкі канцлер выказаў сумневы наконт магчымасці звяржэння іранскага рэжыму.

«Ці сапраўды мэтай з’яўляецца змена рэжыму? Калі гэта мэта, я не веру, што яны яе дасягнуць. Такія спробы ў большасці сваёй заканчваліся няўдачай», — дадаў Мерц.

Таксама ён выказаў сумнеў адносна таго, што вайна ЗША і Ізраіля супраць Ірана блізкая да свайго завяршэння.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрытыкаваў Мерца за заявы пра тое, што Берлін не лічыць сваёй справай вайну ЗША з Іранам. Амерыканскі лідар адказаў яму, што тады «Украіна — гэта не наша вайна».

Чытайце таксама:

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша

Чаму Мерц так стрымана рэагуе на Трампаў замах на Грэнландыю? Бо Германія найбольш залежная ад ЗША

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца

Мерц рэзка раскрытыкаваў рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць расійскай нафты

Каментары да артыкула