Свет1616

Мерц: Расія загразла ў страшным варварстве, і гэта не зменіцца

Напярэдадні свайго пераабрання на пасаду лідара партыі ХДС Фрыдрых Мерц даў вялікае інтэрв'ю нямецкім выданням Neue Berliner Redaktionsgesellschaft (NBR) і Rheinpfalz. У размове палітык акрэсліў сваё бачанне будучыні адносін з Масквой, перспектывы аднаўлення эканамічных сувязяў і прыроду цяперашняга расійскага рэжыму.

Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo / Martin Meissner, POOL

Адказваючы на пытанне журналістаў пра галасы тых, хто спадзяецца на аднаўленне паставак расійскага газу, Мерц быў катэгарычны.

«Гэта не варыянт, пакуль Пуцін вядзе гэтую злачынную вайну», — падкрэсліў ён, а газавае партнёрства з Расіяй назваў «фатальнай залежнасцю».

«Нам не варта мець ілюзій: расійская ўладная групоўка ў найбліжэйшай перспектыве наогул не можа абысціся без вайны. Ёй трэба падтрымліваць працу ваеннай машыны, таму што ў яе няма плана, што інакш рабіць з сотнямі тысяч салдат, якія вяртаюцца з фронту, часткова з цяжкімі псіхалагічнымі траўмамі. На маю думку, гэтая вайна скончыцца толькі тады, калі адзін з бакоў будзе вычарпаны — або ў вайсковым, або ў эканамічным плане», — выказаў сваё меркаванне Мерц.

Як даводзіць канцлер, мэта краін Еўропы палягае у тым, «каб расійская дзяржава больш не магла весці вайну ў вайсковым плане і не магла далей фінансаваць яе эканамічна».

«Ні розум, ні гуманітарныя аргументы не пераканаюць Пуціна. Гэта горкая праўда», — падкрэсліў ён.

«Найглыбейшае варварства»

Асобная ўвага ў інтэрв'ю была нададзена асобе Уладзіміра Пуціна. Журналісты спыталі, ці магчымыя нармальныя адносіны з чалавекам, які, напрыклад, аддаў загад атруціць апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі.

«Я лічу гэта амаль немагчымым. Калі я гляджу на гэты рэжым і гэты сляпы тэрор, у мяне мала надзеі», — адказаў Мерц.

Каб апісаць стан сучаснай Расіі, палітык звярнуўся да гісторыі:

«Ёсць цікавая цытата французскага пісьменніка Астольфа дэ Кюсціна з XIX стагоддзя, які пасля доўгіх падарожжаў па Расіі сказаў: «Расія ў нашы дні — самая дзіўная краіна для назіральніка, таму што ў ёй можна знайсці найглыбейшае варварства побач з найвышэйшай цывілізацыяй».

На думку Мерца, гэтыя словы застаюцца актуальнымі і праз два стагоддзі.

«Гэтай цытаце 200 гадоў, і, на жаль, яна справядлівая і сёння. Зараз мы бачым гэтую краіну ў стане найглыбейшага варварства. У блізкім часе гэта не зменіцца, і з гэтым нам давядзецца змірыцца», — рэзюмаваў Фрыдрых Мерц.

Каментары16

  • ЦІСНІ СПАДАР ТРАМП, ЦІСНІ МАЦНЕЙ !!!
    20.02.2026
    Пасля Марура - Дзед вова, усё так , спадар Трамп ЦІСНІ дзеда вова мацней !!! ЦІСНІ СПАДАР ТРАМП, ЦІСНІ МАЦНЕЙ !!!
  • варварство не в этом
    20.02.2026
    варварство не в том, что РОссия занялась тем, чем занимались США ( и продолжают заниматься в Иране, Венесуэле) последние 30 лет: решать свои хотелки военным путем.

    Варварство в средневековых "скрепах", в пропаганде морали 19 века, а то и "домостроя"
  • Хопіць, папугай!
    20.02.2026
    Пасля Марура - Дзед вова, Колькі б вы ні паўтаралі сваю лухту кожны дзень, у кожным артыкуле, Трамп ня Рэйґан. Рэйґан не песьціў дыктатараў, але Трамп песьціць дыктатара Пуціна. У Трампа няма ніякай стратэгіі, акрамя як узбагачаць сябе за кошт усяго сьвету. Ён таксама некалькі разоў засынаў на ўласным пасяджэньні Рада міру. Ён стары, непрыдатны й беспрынцыпны.

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў35

Ёханес Клэба заваяваў шосты залаты медаль на Алімпіядзе-2026 і 11‑ы ў кар'еры

Фіца: Славакія прыпыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, калі Кіеў будзе перашкаджаць пастаўкам нафты праз «Дружбу»3

Выдавецтва «Тэхналогія» прыпыніла працу10

Другакласнік у Германіі падаў заяўку на вакансію інспектара дзіцячых пляцовак. І яго амаль узялі!

«Не толькі ад грыпу або кавіду». Навукоўцы з ЗША распрацоўваюць універсальную вакцыну ад усіх тыпаў лёгачных інфекцый

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя6

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць