БЕЛ Ł РУС

У ВНУ на бюджэт прымуць 33,1 тыс. чалавек — у топе педагогі, інжынеры і медыкі

28.03.2026 / 09:49

Nashaniva.com

У 2026 годзе ўніверсітэты Беларусі гатовыя прыняць 49,1 тыс. абітурыентаў, з іх каля 33,1 тыс. — на бюджэт, піша sb.by.

У топе напрамкаў — інжынеры (23,3 % ад усіх бюджэтных месцаў), педагогі (11,8 %), медыкі (11,2 %) і аграрыі (9,4 %).

Медыцынская адукацыя

Сёлета ў медыцынскіх ВНУ адмянілі платныя месцы для дзённай формы навучання. Замест 200 платных месцаў у мінулым годзе дадалі 760 бюджэтных.

Таксама перагледзелі мэтавы набор — цяпер ён складае ад 40 да 70 % у залежнасці ад запатрабаванасці спецыяльнасці (ў мінулым годзе было 80 %).

Педагагічная адукацыя

У БДПУ на дзённае бюджэтнае аддзяленне выдзелілі 1 094 месцы (на 54 больш, чым у 2025 г.). Яшчэ 282 бюджэтныя месцы адкрылі на завочнай форме.

Найбольш запатрабаваныя спецыяльнасці: «спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» (165 месцаў), дашкольная адукацыя (145), пачатковая адукацыя (125), фізіка-матэматычная адукацыя (120).

Паводле слоў рэктара ВНУ, па такіх спецыяльнасцях платных месцаў або зусім няма, або іх вельмі мала — гэта зроблена, каб абітурыенты арыентаваліся на бюджэтную форму навучання і стыпендыю.

Тэхнічная і інжынерная адукацыя

У БДТУ з 35 спецыяльнасцей на 12 прымаюць толькі на бюджэт. Сярод іх — нядаўна адкрытая «праектаванне і тэхналогія беспілотных авіяцыйных комплексаў».

У ВНУ растлумачылі, што колькасць бюджэтных месцаў вызначаюць з улікам патрэб арганізацый, даных Мінпрацы і апытанняў працадаўцаў. Гэта дазваляе рыхтаваць роўна столькі спецыялістаў, колькі патрэбна эканоміцы.

Чытайце таксама:

У Мінздароўя расказалі, як і чаму медуніверсітэты пашыраюць бюджэтны набор

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?

Каментары да артыкула