БЕЛ Ł РУС

Мерц падвергнуў рэзкай крытыцы дзеянні Трампа на Блізкім Усходзе

28.03.2026 / 14:27

Nashaniva.com

«Гэта не дээскалацыя і не спроба знайсці мірнае рашэнне, а маштабная эскалацыя з няпэўным вынікам».

Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images

Канцлер Германіі рэзка раскрытыкаваў дзеянні Дональда Трампа на Блізкім Усходзе.

«Тое, што цяпер робіць Трамп, — гэта не дээскалацыя і не спроба знайсці мірнае рашэнне, а маштабная эскалацыя з няпэўным вынікам. Гэта ўжо пагрозлівая эскалацыя, якая тычыцца не толькі непасрэдных удзельнікаў, але і ўсіх нас», — сказаў ён

Мерц таксама выказаў сумнеў у тым, што абвешчаная Вашынгтонам мэта змены рэжыму ў Тэгеране можа быць дасягнутая.

«Ці з’яўляецца змена рэжыму сапраўднай мэтай? Калі гэта мэта, я не веру, што яны яе дасягнуць. У мінулым такія спробы найчасцей заканчваліся правалам», — прыводзіць словы палітыка Handelsblatt.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула