БЕЛ Ł РУС

Грамадзян Беларусі эвакуявалі з Ірана разам з расійскімі атамшчыкамі

28.03.2026 / 16:37

Nashaniva.com

З Ірана эвакуявалі 164 супрацоўнікаў дзяржаўнай карпарацыі «Расатам», якія працавалі на іранскай атамнай электрастанцыі ў Бушэры. Эвакуацыя праводзілася праз тэрыторыю Арменіі, паведаміла пасольства Расіі ў гэтай краіне.

Бушэрская АЭС у Іране. Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі пасольства Расіі ў Арменіі, 27 сакавіка дзякуючы сумесным дзеянням расійскіх дыпламатаў і армянскага боку гэтыя людзі перасяклі мяжу і прыбылі ў Арменію, адкуль спецыяльным рэйсам вылецелі ў Маскву.

Разам з грамадзянамі Расіі былі эвакуяваныя таксама грамадзяне Беларусі, Таджыкістана і Узбекістана.

Расійскае пасольства выказала падзяку ўладам Арменіі за дапамогу і аператыўнае афармленне ўезду для супрацоўнікаў «Расатама».

Разам з тым кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Рафаэль Гросі выказаў сур’ёзную заклапочанасць з-за ваенных удараў каля станцыі ў Бушэры, апошні з якіх адбыўся 24 сакавіка.

Чытайце таксама:

12 амерыканскіх вайскоўцаў параненыя ў выніку атакі на авіябазу ў Саудаўскай Аравіі

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам

ЗША могуць пацвердзіць знішчэнне каля траціны ракетнага арсеналу Ірана

Каментары да артыкула