БЕЛ Ł РУС

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

30.03.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Перамовы могуць адбыцца ў Ісламабадзе.

Ісламабад. Фота: Asad Zaidi/Bloomberg via Getty Images

Перамовы паміж ЗША і Іранам могуць адбыцца ў сталіцы Пакістана — Ісламабадзе — у найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Пакістана Ісхак Дар па выніках кансультацый з кіраўнікамі МЗС Егіпта, Турцыі і Саудаўскай Аравіі.

«Пакістан рады, што і Іран, і ЗША выказалі давер нашай краіне ў пытанні садзейнічання перамовам. Пакістан будзе ўганараваны прыняць і паспрыяць правядзенню змястоўных перамоў паміж двума бакамі ў бліжэйшыя дні», — сказаў ён.

Дар таксама паведаміў, што правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Кітая: «Кітай цалкам падтрымлівае ініцыятыву Пакістана па правядзенні амерыкана-іранскіх перамоў». Аналагічная размова адбылася з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які таксама выказаў поўную падтрымку пакістанскай мірнай ініцыятыве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула