БЕЛ Ł РУС

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста

30.03.2026 / 12:10

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася сёння раніцай, 30 сакавіка, на аўтадарозе Маладзечна-Валожын. Малады чалавек на аўтамабілі Audi не справіўся з кіраваннем.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 08:00 на 31‑м кіламетры трасы 20‑гадовы кіроўца Audi А4 страціў кантроль над машынай.

Аўтамабіль вылецеў з дарогі і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў бетонную апору моста.

Удар быў такой сілы, што малады чалавек памёр на месцы здарэння яшчэ да прыезду медыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула