У Бабруйску затрымалі іншаземца, які набыў беларускія правы кіроўцы
33‑гадовага замежнага грамадзяніна, які ехаў на аўтамабілі DEEPAL S05, спынілі супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Батава ў Бабруйску. Падчас праверкі дакументаў і базы даных высветлілася, што правы гэтага чалавека несапраўдныя.
Эксперты правялі даследаванне канфіскаванага пасведчання і ўстанавілі, што яно не выраблена афіцыйным вытворцам. Высветлілася, што «дакумент» надрукаваны з дапамогай струмянёвага друку, а ахоўныя элементы толькі імітаваныя.
Супраць мужчыны завялі крымінальную справу. Ён прызнаўся, што заказаў падробленыя правы праз інтэрнэт у Расіі і атрымаў іх па пошце.
Чытайце таксама:
Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў
Новы інструмент узлому ставіць пад пагрозу мільёны айфонаў і айпадаў
У Мінску затрымалі двух фальшываманетчыкаў
Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў