Грамадства11

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў

Беларусы сталі часцей цярпець ад фінансавых ашуканцаў: вырасла колькасць паспяховых афер і іх сярэдняя сума. Сярод распаўсюджаных схем — падман і псіхалагічны ціск, так званая сацыяльная інжынерыя, а таксама незаконнае выкарыстанне рэквізітаў картаў. Рэйтынг пагроз склаў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, піша сайт «Белорусы и мир».

Ілюстрацыя: Банкаўскі працэсінгавы цэнтр

У 2025 годзе колькасць паспяховых махлярскіх аперацый вырасла на 27 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам, а сярэдняя сума адной аферы павялічылася адразу з 82 да 385 даляраў. Агульная сума, якую страцілі людзі з-за ашуканцаў, стала вышэйшай амаль у пяць разоў.

Часцей за ўсё, у 53,3 працэнта выпадкаў, ашуканцы атрымліваюць поўны доступ да рахунку ахвяры (перахоп кіравання рахункам). У 45,5 працэнта выпадкаў выкарыстоўваюцца рэквізіты картаў, якія даведаліся ў людзей падманам альбо скралі.

Вельмі часта прымяняецца сацыяльная інжынерыя: 63 працэнты ўсіх выпадкаў так ці інакш звязаныя з падманам і маніпуляцыямі. Згубленыя і скрадзеныя карты выкарыстоўваюць рэдка — у 1,1 працэнта выпадкаў, а падробленыя карты і зусім адышлі ў мінулае, доля тут меншая за працэнт.

Скімінгавыя прылады на беларускіх банкаматах ужо не знаходзяць. Не было ў мінулым годзе і масавай уцечкі даных трымальнікаў картаў.

Амаль 9 з 10 выпадкаў махлярства адбываюцца ў анлайне, калі картка фізічна не выкарыстоўваецца. Зламыснікі актыўна прымяняюць метады сацыяльнай інжынерыі, каб увайсці ў давер. Яны тэлефануюць па тэлефоне або пішуць у мэсенджарах, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банкаў, міліцыі або тэхпадтрымкі. Мэта — атрымаць асабістыя даныя, доступ да інтэрнэт-банкінгу або ўсталяваць на тэлефон ахвяры праграму аддаленага доступу.

Якія канкрэтна схемы працуюць

У 2025 годзе з’явілася новая небяспечная схема NFC Gate. Ашуканцы пераконваюць чалавека ўсталяваць праграму аддаленага доступу, а затым — прыкласці карту да свайго смартфона і ўвесці PIN-код нібыта для праверкі. Даныя карты рэтранслююцца зламыснікам, і яны могуць здымаць грошы ў банкамаце або аплачваць пакупкі сваім тэлефонам.

Актыўна развіваецца і махлярства з такенізацыяй: атрымаўшы даныя карты, зламыснікі прывязваюць яе да свайго смартфона або іншай прылады. Пасля гэтага яны могуць траціць грошы ў інтэрнэце, у крамах за мяжой і нават здымаць наяўныя ў банкаматах. У 2025 годзе 58 працэнтаў такіх аперацый прыпадалі менавіта на зняцце грошай у банкаматах.

Па-ранейшаму актуальныя фішынгавыя сайты — дакладныя копіі інтэрнэт-банкінгу або папулярных сэрвісаў. Чалавек трапляе на такую старонку па спасылцы з ліста або паведамлення, уводзіць свае даныя, і яны тут жа ідуць зламыснікам. Ашуканцы не пакідаюць спробаў адгадаць або падабраць нумары картаў (BIN-атакі). Яны аўтаматычна генеруюць камбінацыі і правяраюць іх маленькімі плацяжамі на сайтах з дрэннай абаронай.

Набіраюць абароты «інвестыцыйныя» пасткі. Людзям у інтэрнэце прапануюць «хуткі і гарантаваны даход» — адкрыць брокерскі рахунак і ўкласці грошы. Пасля пераводу сродкаў «брокеры» знікаюць разам з імі.

Усё яшчэ распаўсюджаная схема, звязаная з сайтамі знаёмстваў. Махляры ўціраюцца ў давер, а затым дасылаюць фішынгавыя спасылкі на куплю квіткоў, кветак або падарункаў. Тыя, хто пераходзяць па іх і ўводзяць даныя для аплаты, губляюць грошы.

З’явіўся і новы від спрэчак — «дружалюбнае махлярства» (friendly fraud). Гэта калі чалавек сам або яго блізкі сваяк робіць пакупку, атрымлівае тавар ці паслугу, а затым заяўляе ў банк, што гэта было махлярства, каб вярнуць грошы. Асабліва часта гэта адбываецца ў сферы лічбавых тавараў і падпісак.

Чаго чакаць у 2026 годзе?

Спецыялісты Банкаўскага працэсінгавага цэнтра прагназуюць, што ашуканцы будуць больш актыўна выкарыстоўваць штучны інтэлект: ствараць галасавыя дыпфэйкі для званкоў, персаналізаваць фішынгавыя лісты пад кожнага чалавека. Асаблівую цікавасць для іх будуць уяўляць супрацоўнікі кампаній — так званы CEO-фрод (падман ад імя кіраўніцтва).

Махляры стануць часцей узломваць афіцыйныя акаўнты брэндаў у мэсенджарах і пісаць ад іх імя ў службу падтрымкі. Таксама пад ударам — платформы для пошуку паслуг і выканаўцаў.

Пагроза зрушыцца ў бок крадзяжу даных для такенізацыі: зламыснікі будуць больш актыўна ставіць шкодныя праграмы на тэлефоны, каб прымусова прывязаць чужую карту да свайго кашалька.

Галоўны выклік 2026 года — спалучэнне высокіх тэхналогій і тонкай псіхалагічнай маніпуляцыі. Банкам і плацежным сістэмам прыйдзецца ацэньваць не проста падазроныя транзакцыі, а ўсе паводзіны кліента: з якой прылады ён заходзіць, як звычайна карыстаецца картай, ці не спрабуе нехта кіраваць ім аддалена.

Каментары1

  • Очэнь проста
    28.03.2026
    Вам дыхтуюць цыхвяркі і вы, ў стане вывучэньня матэматычнага казуалціса, набіраяце на сваім тэляхвоне. Затым націскаяця кнопачку адправіць на інш. рахунак прыводзіця сібя ў стан ахярэўшага бамжа

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў26

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах1

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць