БЕЛ Ł РУС

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?

30.03.2026 / 22:19

Nashaniva.com

Падчас праезду ў транспарце з заплечнікам на плячах аднаму з пасажыраў іншыя зрабілі заўвагу, каб ён яго зняў. Той спытаў у юрыстаў: ці з'яўляецца законным падобнае патрабаванне?

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Адвакатка, загадчыца юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава адказала на гэтае пытанне, што пасажыры, якія патрабуюць зняць заплечнік, маюць рацыю, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Яна патлумачыла, што, згодна з пунктам 254 Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў, якія былі зацверджаныя пастановай беларускага ўрада, беларусы павінны здымаць пры ўваходзе ў транспарт наплечныя сумкі (заплечнікі) са спіны і перавозіць іх у руках.

Падобныя патрабаванні таксама дзейнічаюць і ў дачыненні да гарадскога электрычнага транспарту.

«Такім чынам, пры праездзе ў грамадскім транспарце (аўтобусе, тралейбусе, трамваі і гэтак далей) заплечнік альбо сумка павінны здымацца з плячэй і знаходзіцца ў руках у пасажыра», — заявіла адвакат.

Чытайце таксама:

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?

Каментары да артыкула