БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны

30.03.2026 / 23:01

Nashaniva.com

Пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп хоча, каб арабскія краіны пакрылі выдаткі Вашынгтона на ваенную аперацыю супраць Ірана, паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт.

Дональд Трамп. Фота: AP / Alex Brandon

«Я думаю, гэта тое, у чым прэзідэнт быў бы вельмі зацікаўлены, заклікаўшы іх да гэтага. Я не буду забягаць наперад яго ў гэтым пытанні, але, безумоўна, гэта ідэя, якая, я ведаю, у яго ёсць, і нешта, пра што, я думаю, вы пачуеце ад яго больш», — падкрэсліла прэс-сакратарка Белага дома.

Чытайце таксама:

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк

Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі

Каментары да артыкула