Свет1010

Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах

Тым не менш прэзідэнт ЗША заявіў пра прагрэс у перамовах з «новым, больш разумным рэжымам» у Іране.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social заявіў пра прагрэc перамоваў з Іранам і пагразіў новымі наступствамі, калі Армузскі праліў не будзе разблакаваны.

«ЗША вядуць сур’ёзныя перамовы з новым, больш разумным рэжымам пра спыненне нашых ваенных аперацый у Іране. Дасягнуты значны прагрэс, але калі па якой-небудзь прычыне пагадненне не будзе дасягнута ў бліжэйшы час (а гэта, верагодна, адбудзецца), і калі Армузскі праліў не будзе неадкладна «адкрыты для бізнэсу», мы завершым наша цудоўнае «прабыванне ў Іране, узарваўшы і цалкам знішчыўшы ўсе іх электрастанцыі, нафтаправоды і востраў Харк (і, магчыма, усе апрасняльныя ўстановы!), якія мы наўмысна яшчэ не «чапалі», — напісаў ён.

Раней паведамлялася, што перамовы паміж ЗША і Іранам могуць адбыцца ў Ісламабадзе (Пакістан) у найбліжэйшы час.

Каментары10

  • І смех і грэх.
    30.03.2026
    Жвір , "выкшталцоныя манеры" гэта вы пра педафіла і банкрота?
    Не смяшыце, і так горка ад ўсяго.
    Ён выдатна спраўляецца, не перажывайце за яго поспех: вайна у арабаў будзе доўжыцца, пакуль Пуціну яна будзе патрэбная.
  • Жвір
    30.03.2026
    І смех і грэх. , Вы пад дурня косіце, ці не ? Там праблемам амаль 50 гадоў будзе, і не з Трампам яны пачаліся. Гнайнік разбухáў і сьмярдзеў ад пачатку 80х.
  • МКС
    30.03.2026
    Жвір , Нажаль, гэта ваеннае злачынства. І яно не мае тэрміна даўнасці. Прамая і вельмі хуткая дарога ў Гаагу. Гітлер не патрапіў і Гебельс не патрапіў, а вось Кайтель прайшоў Суд па ваенных злачынствах і скончыў жыццё тузаючы нагамі ў пятлі. Таксама было і з Мілошавічам.
    А Вы падбухторваеце Дзеда і яго маладую каманду да гэтага згубнага шляху. Зразумела, не Вам танчыць апошнюю джыгу ў пятлі і Вам іх падобна не шкада, але Але, у гэтым артыкуле ёсць пункт - "падбухторванне да ваеннага злачынства" і ёсць варыянт, што Вы скончыце жыццё дзе-небудзь у турме, а Вашы ўнукі зменяць прозвішча і выдаляць усе сумесныя фота з дзедам.
    Гэта я да таго, што трэба быць асцярожным у жаданнях і ў публічных пажаданнях. Памятаючы аб лёсе радыёвядучых "Свабоднага радыё і тэлебачання тысячы ўзгоркаў" у старой добрай Руандзе. Трэба чытаць і шанаваць Крымінальны кодэкс Міжнароднага Крымінальнага Суда.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць