БЕЛ Ł РУС

На маршрут паміж Мінскам і Заслаўем вярнулі цягнікі Stadler

31.03.2026 / 17:10

Nashaniva.com

14 сучасных цягнікоў вярнулі ў эксплуатацыю пасля рамонту, на які іх адправілі восенню 2025 года, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота: Беларуская чыгунка

На Беларускай чыгунцы патлумачылі, што гэта зроблена, каб палепшыць якасць перавозак і ўмацаваць транспартныя сувязі паміж сталіцай і найбліжэйшымі гарадамі. Цяпер замест старых электрычак будуць зноў выкарыстоўвацца больш новыя і камфортныя саставы.

З 31 сакавіка на гэтым кірунку ўсяго курсіруюць 28 гарадскіх цягнікоў. Раней, пакуль сучасныя электрычкі былі на рамонце, пасажыраў вазілі старыя цягнікі. Частку новых саставаў ужо вярнулі ў студзені 2026 года, а цяпер да іх дадаліся новыя.

Чытайце таксама:

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома

Белчыгунка здымае цягнікі Stadler з брэсцкага напрамку з-за паломкі

БЧ зноў адпраўляе швейцарскія і польскія цягнікі на тэхагляд і замяняе іх цеплавозамі

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя

Каментары да артыкула