БЕЛ Ł РУС

Ругінене: Для перамоў з Беларуссю ўжо нават прызначаны чалавек

31.03.2026 / 23:26

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністарка Літвы Інгa Ругінене заявіла, што для магчымай сустрэчы з прадстаўнікамі Беларусі ўжо прызначаны адказны прадстаўнік. У той жа час яна падкрэсліла, што такая сустрэча магчымая толькі пры выкананні пэўных умоў з беларускага боку, паведамляе LRT.

Інга Ругінене. Фота: AP Photo/Ebrahim Noroozi

«Мы, безумоўна, маглі б правесці гэтую сустрэчу, у нас ёсць адказны чалавек, прызначаны для гэтага, але мы выразна паслалі сігнал як нашым стратэгічным партнёрам, так і ўсяму грамадству, што мы маем і пэўныя ўмовы. Не можа быць так, што адзін бок рыхтуецца, а другі бок нічога не робіць», — цытуе Ругінене LRT.

Сярод асноўных патрабаванняў — спыненне пералётаў праз мяжу паветраных шароў, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды, вяртанне затрыманых грузавікоў без дадатковых выплат, а таксама недапушчэнне нелегальнай міграцыі.

Ругініене адзначыла, што без выканання гэтых умоў руху наперад не будзе, і Літва не бачыць дастатковай гатоўнасці да супрацоўніцтва з боку Мінска.

Раней прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл прапаноўваў арганізаваць сустрэчу без папярэдніх умоў і аднавіць транзіт угнаенняў праз Літву. Але літоўскі бок падкрэсліў, што ЗША не настойваюць на гэтым пытанні, а таму абмяркоўваць яго пакуль рана.

Таксама адзначаецца, што палітычны дыялог паміж краінамі магчымы толькі ў выпадку, калі Беларусь прадэманструе больш добразычлівыя дзеянні.

Чытайце таксама:

Літоўскі бізнэсмен прапанаваў дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў, а грошы траціць на абарону

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы

Каментары да артыкула