БЕЛ Ł РУС

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА

1.04.2026 / 10:36

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША лічыць, што гэта непазбежна пасля завяршэння вайны ў Іране, аднак канчатковае рашэнне застаецца за прэзідэнтам Трампам.

Фота: Thomas Trutschel/Photothek via Getty Images

ЗША неабходна перагледзець ролю НАТА для сваёй краіны. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Марка Рубіа ў эфіры Fox News.

«НАТА — гэта пра тое, што ў нас ёсць войскі ў Еўропе, каб абараняць Еўропу. Але калі нам патрэбна іх дапамога, мы не просім іх наносіць авіяўдары; калі нам трэба, каб яны дазволілі нам выкарыстоўваць іх ваенныя базы, іх адказ — не. Тады навошта мы ў НАТА? Гэта пытанне трэба задаць», — сказаў ён.

Паводле слоў Рубіа, правесці пераацэнку значнасці НАТА ЗША змогуць адразу пасля завяршэння вайны ў Іране, якая выходзіць на «фінішную прамую».

«Гэта здарыцца не сёння і не заўтра, але настане. Мы дойдзем да моманту, калі нашы вайскоўцы дасягнуць усіх мэтаў місіі», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула