БЕЛ Ł РУС

У Гомелі пачалі рэканструкцыю дома, у якім напрыканцы мінулага года адбыўся выбух

1.04.2026 / 16:42

Nashaniva.com

У Гомелі пачалі аднаўляць пад’езд дома, які пацярпеў пасля выбуху газу ў снежні 2025 года. Праз некалькі месяцаў пасля здарэння будаўнікі прыступілі да мантажу новых канструкцый замест тых, што былі разбураныя, паведаміла прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Для аднаўлення выкарыстоўваюцца спецыяльна вырабленыя панэлі, створаныя паводле старых чарцяжоў. Перад пачаткам работ іх праверылі і сертыфікавалі. Цяпер будаўнікі працуюць на ўзроўні шостага паверха, бо раней давялося разабраць частку будынка з шостага па дзясяты паверх і гарышча.

Пасля таго як канструкцыі будуць адноўленыя, у пад’ездзе правядуць капітальны рамонт: заменяць камунікацыі, інжынерныя сеткі і зробяць аздабленне кватэр, якія пацярпелі.

Надзвычайная сітуацыя ў дзесяціпавярховым доме на вуліцы Косарава ў Гомелі адбылася 17 снежня. Папярэдняй прычынай была названа ўспышка газава-паветранай сумесі ў кватэры на сёмым паверсе. У выніку абрынуліся пліты перакрыццяў кватэр. Праведзена аператыўная эвакуацыя жыхароў.

«Эпіцэнтрам выбуху была кухня кватэры нумар 107. Выбуху папярэднічаў працэс пажару, які ўзнік у кухоннай шафцы побач з газавай плітой», — растлумачыў па выніках расследавання начальнік УСК.

У далейшым высветлілася, што загінула жанчына. Яе цела было знойдзена пры разборы будаўнічых канструкцый. Жыхары пацярпелага пад’езда былі пераселеныя.

Чытайце таксама:

Дэмантаваную ў выніку выбуху газу частку дома ў Гомелі адновяць

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?

Каментары да артыкула