Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах
У Слуцку ўпершыню пачалі выкарыстоўваць новы фармат патрулявання дарог — інспектары ДАІ выехалі на службу на матацыклах. Раней такога ў гэтым раённым цэнтры не было, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
Фота: t.me/gai_minobl
Цяпер дарожная служба будзе працаваць у змешаным рэжыме: частка супрацоўнікаў, як і раней, будзе патруляваць вуліцы на службовых аўтамабілях, а іншыя — на матацыклах. Такі фармат увялі ў сувязі з пачаткам мотасезону, калі на дарогах значна павялічваецца колькасць матацыклістаў.
Фота: t.me/gai_minobl
Асноўная прычына з’яўлення мотапатрулёў у тым, што звычайныя патрульныя машыны не заўсёды могуць эфектыўна здагнаць матацыклістаў, асабліва калі тыя рухаюцца хутка або манеўруюць у патоку транспарту. Матацыклы ж даюць інспектарам большую мабільнасць і дазваляюць хутчэй рэагаваць на парушэнні.
Чытайце таксама:
У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі
У Бабруйску затрымалі іншаземца, які набыў беларускія правы кіроўцы
ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка